Памятныя мясціны
" Памяць у камені" агр.Сосны.
Шумяць сосны
Шумяць сосны над пасёлкам родным,
У шуме соснаў — песня пра любімы край.
Пра жыццё мінулае, пра жыццё сучаснае,
Песняй сосны моляць: “Край свой услаўляй”.
Памятаюць сосны як у краі нашым,
Наступ на балоты грамада вяла.
На пясчанай выспе вырастаў пасёлак,
Страты незлічоныя нанясла вайна.
Тут была чыгунка з Пасталоў да Соснаў,
Выраблялі шпалы ў краі ды з сасны
І адвар варылі з сасновых пупышак,
Шкіпінар вытворчы з жывіцы смалы.
Ад прастуды, кашлю, нават ад бранхіту
Быў адвар карысны з нашае сасны.
Нам сасновы водар наталяе душу,
Адпачыць ля соснаў — люба нам заўжды.
Песняю адвечнай нас вітаюць сосны,
Песняй мілагучнаю ідзе адлік жыцця.
Над пасёлкам родным шумяць сосны-сёстры,
Нам жыцця калыска — родная зямля.
аг.Сосны, верасень 2013г.
Пешаходны экскурс
" Камянёвая рапсодыя Анатоля Вялічка"
Перш чым экскурс мне свой распачаць,
Дазвольце, шаноўныя, мне вас шчыра вітаць.
Мяне завуць Ганна Ермаковіч, я ўражэнка пасёлка Сосны і выпускніца Соснаўскай СШ№1 1976 года.
У свой час, калі працаваў мой старэйшы брат Анатоль Іосіфавіч Вялічка, таксама выпускнік нашай школы, настаўнікам і кіраўніком школьнага музея, то я з вялікай ахвотай яму дапамагала здзяйсняць задумкі яго і ідэі.
А напярэдадні юбілея школы вырашыла напісаць невялічкі экскурс па сцежках памятных знакаў, якія некалькі гадоў ( 2014г.), таму з'явіліся на месцах, якія забываць нам нельга. ( Будуць папраўкі рэдагавання тэкста, таму прашу прабачэння)
Гэта невялічкая гісторыя аграгарадка пачутая і ўзгаданая ад старэйшага пакалення землякоў, сваіх бацькоў. А таксама адшуканыя звесткі з кніг, газет, інтэрнэту.
...А ці думаў, здаўна паляшук,
Што на востраве Сосны, вось тут.
Будзе школа стаяць...
...У цэнтры пасёлка Краіна Дзяцінства,
Цагляныя гмахі, вакол кветнікі...
Гэтыя радкі з вершаў першага зборніка Анатоля Іосіфавіча (2019г.), якімі я буду карыстацца на працягу ўсёй нашай вандроўкі, а таксама радкамі з паэмы " Над ракой Арэсай" Я.Купалы і інш.
Ну вось і адбылася наша знаёмства, а зараз пачнём і пачнём свой экскурс ад роднай школы. Адпраўляемся вандраваць па аграгарадку і першы прыпынак, зробім ля памятнага знака на скрыжаванні вуліц Лясная і Ц.Я.Смірнова
Комментарии 2