#Тэлеграм Не забыць такое ніколі.
Маштабы трагедыі, якую перажылі савецкія людзі ў Вялікую Айчынную, з цягам часу растуць, напаўняючыся ўсё новымі падрабязнасцямі жорсткасці і бесчалавечнасці фашызму. Не толькі дакументальныя пацверджанні, але і ўспаміны людзей, якія перажылі нягоды і пазбаўленні, гавораць аб тым, што гісторыю нельга перапісаць. Яе можна запісаць, як факт з жыцця таго пакалення, няхай гэта будзе дарослы ці дзіця. Кожнае дзіця вайны пранесла праз усё жыццё ціхі боль з таго страшнага часу. Ім ніколі не забыць горычы страты і тых, хто мужна ваяваў за мірную будучыню сваіх дзяцей, унукаў, праўнукаў. Яны абаранялі нас і завяшчалі нам жыць. У аг.Сосны на сённяшні дзень пражываюць толькі " Дзеці вайны". Гэта Брагінец Л.Р., Ганчар Л.А., Хаміцэвіч З.П., Андруховіч А.П.,Папко Л.С., ....
У в.Кузьмічы пражывае наша зямлячка, Буякевіч Н.С..
9 мая жыхары аграгарадка і госці сабраліся каля памятнага знака загінуўшых воінаў у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941г. - 1945г..
Работнікі Дома культуры разам з вучнямі мясцовай школы правялі мітынг, успомнілі загінуўшых у гады вайны і ветэранаў з пасёлкаў саўгаса імя "Дзесяцігоддзе БССР" , а таксама аграгарадка. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць і ўсклалі кветкі да памятных месцаў. Да памятнага знака "Дрэва жыцця" у парку культуры і адпачынку, да памятнага знака, які сведчыць аб разгроме фашысцкага гарнізона партызанамі 25 брыгады атрада імя Панамарэнкі на скрыжаванні вуліц аграгарадка і да памятнага знака, які быў ўстаноўлены да 20-й гадавіны Вялікай Перамогі на скрыжаванні дарог рэспубліканскага і раённага значэння. Пра Вялікую Айчынную вайну на тэрыторыі нашага края, асабліва пра в.Зыслаў і пра ліквідацыю фашысцкага гарнізона ў п.Сосны, які размяшчаўся ў парку культуры і адпачынку саўгаса ( па расказам старажылаў) пісаў Іван Хімічаў у сваёй кнізе
Нет комментариев