Свернуть поиск
Дополнительная колонка
Правая колонка
Беларуска заўважыла ў сацсетках, што жыхары італьянскага рэгіёна Лаціна аб’явілі пошукі 36-гадовага Анатоля Кавалёва з Гомеля, і закінула пост у Threads.
Рэч у тым, што будучы маленькім хлопчыкам, ён гасціў у сям’і на летніх канікулах у 2000-х гадах, пасля чаго сувязь з ім абарвалася. У Facebook, дзе і шукалі Анатоля італьянцы, яго профілю няма. Адна надзея – на моц іншых сацсетак ды сарафаннае радыё.
Запускаем пошук і мы – любім назіраць за такімі цеплымі гісторыямі. Нагадаем, некалькі дзён таму «Моцныя Навіны» знайшлі дзяўчынку, якую шукалі на Тайване.
На фота – маленькі Анатоль Кавалёў з мамай Валянцінай і татам Сяргеем.
#Гомель
Крыніца: https://www.threads.com/@ta_bahdanava/post/DaK5oLICDte/media?xmt=AQG0akji7GlwcNdQgpsQ0faQzS-vhh86v7G9MeoJcMQJiKD2LtOFzVWNAd2IEXEndV68Lroo

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев