Свернуть поиск
Дополнительная колонка
Правая колонка
Жука завуць ясеневая ізумрудная златка. Ён памерам 8,5-15 міліметраў у даўжыню і 3-3,5 міліметраў у шырыню. Колер – ізумрудна-зялёны, месцамі з залацістым і бронзавым бляскам. Цела вузкае, клінаватае.
Раней яго арэал абмяжоўваўся Усходняй Азіяй. У 2024 годзе спецыялісты заўважылі, што жук акупаваў дрэвы ў Смаленску, Бранску, а яшчэ раней, у 2019-м, украінскія гарады.
І вось у красавіку 2026 года выданне «Чырвоны сцяг. Краснаполле» паведаміла, што шкодніка ўпершыню заўважылі ў Гомелі.
Праблема настолькі сур’ёзная, што яе ўчора абмяркоўвалі на нарадзе гарвыканкама, як тую, што патрабуе неадкладнага рашэння. Пад пагрозай знаходзяцца ясені, пад карой якіх лічынкі златкі развіваюцца і шкодзяць драўніне, што прыводзіць да гібелі дрэў.
Цяпер на тэрыторыі горада праводзіцца агляд дрэваў і вырубаюцца тыя, што ўжо заражаныя жуком. Акрамя своечасовай дыягностыкі падымалася пытанне і кампетэнтнага аднаўлення зялёнага фонду. Старшыня гарвыканкама Руслан Пархамовіч даручыў распрацаваць дэталёвы план мерапрыемстваў, які ўключае прэвентыўныя меры, накіраваныя на недапушчэнне далейшага распаўсюджвання шкодніка.
Характэрная прыкмета, па якой можна выявіць шкодніка, – D-вобразныя адтуліны ў кары і звілістыя лічынкавыя хады пад карой. Не варта выпускаць з-пад увагі і такія сімптомы, як парадзелыя кроны, загінулыя галіны, множныя прыкаранёвыя пабегі, парэпаная кара. Заражаныя дрэвы ясеня звычайна гінуць праз 3 гады пасля пачатку засялення златкай, а пры масавым заражэнні гібель наступае ўжо цягам 1-2 гадоў.
Крыніца: https://t.me/Gomel_official/54494

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Комментарии 1