Свернуть поиск
Дополнительная колонка
Правая колонка
23 мая работнікі культуры правялі свята ў вёсцы Купічы Шарашоўскага сельсавета.
Ва ўрачыстай частцы мерапрыемства да мясцовых жыхароў звярнуліся: выконваючы абавязкі старшыні сельвыканкама Генадзь Фасевіч, настаяцель шарашоўскага храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы Мікалай Пашкевіч, старшыня пярвічнай арганізацыіі ГА “Беларускі саюз жанчын” сельсавета Раіса Бульчук.
На свяце ўшанавалі доўгажыхароў, юбіляраў і самага юнага вяскоўца.
Сваю творчасць гледачам падаравалі: вакальны гурт “Шчырым сэрцам” і дуэт “Гармонічак”, салісты – Анастасія Ціхановіч, Вольга Сазонава, Алеся Осіпава, Тамара Гараніна і Вольга Грышкевіч.
Святочная атмасфера, апладысменты, танцы і пачастункі надоўгазапомняцца вяскоўцам і артыстам.

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы посмотреть больше фото, видео и найти новых друзей.
Нет комментариев