Свернуть поиск
Дополнительная колонка
Правая колонка
Некалькі разоў на выезды выпраўлялася і я. А вось да майго роднага Клічава мы з Бабруйска ніяк не даедзем. Таму Клічаў сам прыехаў да нас у тэатр. Уяўляеце, 44 земляка завіталі 22 ліпеня не толькі на спектакль, а і на экскурсію па закуліссі! Хваляванне маё хутка прайшло: тут былі амаль усе знаёмыя - і былая суседка Зоя Іванаўна, і першая настаўніца Галіна Пятроўна, і калегі маіх бацькоў, і бацькі маіх аднакласнікаў. Мне цікава было расказваць пра тэатр, паказваць закуліссе, проста гутарыць і нават успамінаць. Упэўнена, культурная праграма ў Бабруйску клічаўскім тэатралам спадабалася: мы дамовіліся, што абавязкова яшчэ сустрэнемся! Заўсёды чакаю ў нашым гасцінным тэатры!

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы посмотреть больше фото, видео и найти новых друзей.
Комментарии 3